Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай — презентация
logo
Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
1/21

Первый слайд презентации: Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай

1. Люблінская унія 1569 г. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспа - літай. Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Паглыбленне палітычнага крызісу ў другой палове Х V ІІ – Х V ІІІ ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.

Изображение слайда

Слайд 2

Прычыны заключэння Люблінскай уніі: Знешне- палітычныя Унутры- палітычныя Дынастычныя няўдалы пачатак Лівонскай вайны 1558 – 1582 гг., які прывёў да чарговых тэрытарыяльных страт, паставіў дзяржаву на мяжу магчымага і выцягнуў са скарбу ўсе сродкі. адкрытае супрацьстаянне паміж магнатамі і шляхтай. Шляхта імкнулася да ліквідацыі адзінаўладдзя буйных феадалаў і атрымання роўных правоў з польскай шляхтай. боязь за спыненне асабістай уніі, якая злучала дзве краіны, пасля смерці апошняга з дынастыі Ягелонаў Жыгімонта Аўгуста.

Изображение слайда

Слайд 3

Чарговая спроба заключыць унію прызначалася на сойм ў Любліне, які пачаўся 10 студзеня 1569 г. і працягваўся амаль 6 месяцаў. Кожны з бакоў уносіў свае прапановы, якія не прымаліся супрацьлеглым бокам. Калі паслы ВКЛ убачылі пагрозу прымусовага заключэння ўніі на непрымальных для іх умовах, 1 сакавіка 1569 г. яны пакінулі Люблін. Тады Польшча пайшла на дэманстрацыю сілы. Польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша (5 сакавіка 1569 г.), Валыні (15 мая 1569 г.), Падолля (1 чэрвеня 1569 г.) і Кіеўшчыны (5 чэрвеня 1569 г.). Пад пагрозай сілы і пазбаўлення маёнткаў паслы гэтых зямель прысягнулі Польшчы. Хоць гэтыя акты і былі супрацьпраўныя, але ВКЛ у склаўшайся сітуацыі не магло ісці на ваенны канфлікт з Польшчай.

Изображение слайда

Слайд 4

1 ліпеня 1569 г. быў зацверджаны а кт Люблінскай уніі. Згодна з умовамі ўніі, стваралася новая дзяржава – Рэч Паспалітая. На чале яе быў адзін гаспадар. Агульныя соймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Павінна была стаць агульнай і знешняя палітыка. Заключаныя раней дагаворы трацілі юрыдычную сілу, калі яны супярэчылі інтарэсам Рэчы Паспалітай.

Изображение слайда

Слайд 5

Пастановы, процілеглыя уніі, скасоўваліся, ліквідавалася мытня паміж краінамі. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазволіла ўсім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Захоўваліся ўсе правы, прывілеі, вольнасці, ганаровыя і службовыя пасады, княжацкія тытулы, шляхецкія роды ў землях злучаных дзяржаў, а таксама суды. Захоўвалася недатыкальнасць зямельных уладанняў, юрыдычная моц усіх папярэдніх падараванняў вялікага князя літоўскага.

Изображение слайда

Слайд 6

Рэч Паспалітая двух народаў была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй на чале з каралём, які выбіраўся шляхтай.

Изображение слайда

Слайд 7

Заканадаўчым органам у ёй быў двухпалатны агульны (вальны) сойм, які складаўся з Сената (Рады) (ўваходзілі найбольш знатныя свецкія і духоўныя феадалы, каля 150 чал.) і Пасольскай ізбы ( складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых соймікаў, каля 180 чал.). Пастановы на сойме прымаліся аднагалосна ( з 1589 г.). Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць “не дазваляю”, і пастанова прыпынялася. Гэта права “ liberum veto ” разглядалася як адна з найважнейшых “залатых шляхецкіх вольнасцей”.

Изображение слайда

Слайд 8

На чале выканаўчай улады стаяў кароль. Кароль узначальваў Сенат, “паспалітае рушанне”, склікаў соймы, вызначаў тэрмін іх паседжанняў, прызначаў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Ён ажыццяўляў знешнюю палітыку дзяржавы, за якую адказваў перад вальным соймам. Яму належала права заканадаўчай ініцыятывы і санкцыянавання пастаноў сойма.

Изображение слайда

Слайд 9

Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі – “ Pacta conventa ” ( “Пакта канвента” ) і “Генрыхавымі артыкуламі”. У выпадках, калі кароль парушаў законы і свае абавязкі, шляхта мела права склікаць канфедэрацыі і пачаць узброенае паўстанне супраць караля (“рокаш”). Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі – “ Pacta conventa ” ( “Пакта канвента” ) і “Генрыхавымі артыкуламі”. У выпадках, калі кароль парушаў законы і свае абавязкі, шляхта мела права склікаць канфедэрацыі і пачаць узброенае паўстанне супраць караля (“рокаш”).

Изображение слайда

Слайд 10

Пасля смерці караля пачыналіся часы бескаралеўя, падчас якога існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас – кіраўнік польскай каталіцкай царквы. Ён склікаў для абрання новага караля тры соймы: 1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатамі; 2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне “ Pacta conventa ”; 3) каранацыйны, на якім ажыццяўлялася каранацыя і прысяга караля.

Изображение слайда

Слайд 11

Разам з тым у складзе Рэчы Паспалітай ВКЛ не адводзілася роля польскай каланіяльнай ускраіны. І пасля Люблінскай уніі ВКЛ мела сваё войска, асобнае ад Польшчы заканадаўства і судовую арганізацыю, захоўвала даўні адміністрацыйны апарат і сваю пячатку. Польшча і ВКЛ захоўвалі самастойныя назвы і да 1696 г. мелі розныя дзяржаўныя мовы. У Х V І – першай палове Х V ІІ ст. грошы ў Кароне і Княстве таксама былі асобныя. У большай часткі феадалаў ВКЛ заставаліся антыпольскія настроі. Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў генеральны соймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа Княства, а з 1581 г. пачаў дзейнічаць Галоўны трыбунал ВКЛ – вышэйшая апеляцыйная судовая ўстанова ВКЛ.

Изображение слайда

Слайд 12

Аднак самым магутным усплёскам барацьбы за незалежнасць ВКЛ было прыняцце Статута ВКЛ 1588 г., які, па сутнасці, скасоўваў шэраг пастаноў Люблінскай уніі. Характэрна тое, што ў ім ні разу не ўпаміналася аб акце уніі. Артыкул 1 раздзела І V Статута зацвярджаў дзяржаўнасць старабеларускай мовы. У далейшым уплывовымі коламі ВКЛ неаднаразова рабіліся захады адасобіцца ад Польшчы. Урад Рэчы Паспалітай вымушаны быў пайсці на некаторыя саступкі ў адносінах да ВКЛ. У 1673 г. было прынята рашэнне аб правядзенні кожнага трэцяга сойма Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Княства, у Гародні, пад старшынствам аднаго з мясцовых дэпутатаў.

Изображение слайда

Слайд 13

Вытокі грамадска-палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай: палітычны лад дзяржавы спалучэнне нацыянальна-рэлігій- нага прыгнёту з феадальным адсутнасць моцнага войска умовы Люблінскай уніі нявырашанасць рэлігійнага пытання барацьба магнацкіх груповак за ўладу

Изображение слайда

Слайд 14

Надзвычай слабая цэнтральная ўлада і магнацкая анархія сталі асноўнай прыкметай Рэчы Паспалітай у наступныя дзесяцігоддзі праўлення Аўгуста ІІ (1696 – 1733 гг.) і яго сына Аўгуста ІІІ (1733 – 1763 гг.).

Изображение слайда

Слайд 15

У 1764 г. група прыхільнікаў рэформ на чале з князямі Чартарыйскімі ажыццявіла спробу іх рэалізацыі, хоць і ў значна абмежаваным выглядзе. На канвакацыйным сойме былі ўхвалены прапановы абмежаваць liberum veto, аслабіць залежнасць дэпутатаў ад інструкцый мясцовых сеймікаў, упарадкаваць суд, фінансы, павялічыць войска.

Изображение слайда

Слайд 16

Гэта прывяло да стварэння Торуньскай (пратэстанцкай) і Слуцкай (праваслаўнай) канфедэрацый, пад уціскам якіх сойм 1767 – 1768 гг. быў вымушаны не толькі прызнаць роўнасць усіх веравызнанняў, але і адмяніць большасць прынятых раней рэформаў. У адказ на гэта частка кансерватыўнай эліты Рэчы Паспалітай ўзняла сапраўднае паўстанне супраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ( 1764 – 1795 гг.), якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай Барская канфедэрацыя.

Изображение слайда

Слайд 17

Аднак канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай рускай арміі. Вынікам гэтага паражэння стаў першы падзел Рэчы Паспалітай у 1772 г. Згодна яму Усходняя Беларусь адышла Расіі, поўдзень Польшчы і Заходняя Украіна – Аўстрыі,а польскае Памор’е было акупіравана Прусіяй.

Изображение слайда

Слайд 18

Чарговая спроба карэнных пераўтварэнняў адбылася на Вялікім альбо 4- хгадовым сойме (1788 – 1792 гг.). На ім 3 мая 1791 г. была прынята Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, згодна з якой улада манарха станавілася спадчыннай, былі пашыраны паўнамоцтвы Пастаяннай Рады (створана ў 1775 г.), ліквідавалася права “ liberum veto ”. Федэратыўная аснова новага дзяржаўнага ладу была пацверджана ў рашэнні сойма ад 20 кастрычніка 1791 г. У цэлым Канстытуцыя і іншыя законы, прынятыя на сойме, адкрывалі мірны шлях да буржуазных пераўтварэнняў у краіне.

Изображение слайда

Слайд 19

14 мая 1792 г. праціўнікі Канстытуцыі пад пакравіцельствам Расіі стварылі Таргавіцкую канфедэрацыю. Пачалася грамадзянская вайна, у ходзе якой на тэрыторыю Рэчы Паспалітай былі ўведзены рускія і прускія войскі. У выніку кароль і магнаты былі вымушаны далучыцца да канфедэратаў і выступіць супраць рэформ. Да таго ж пад прымусам Пецярбурга спецыяльна сабраны сойм у Гродне ў 1793 г. афіцыйна зацвердзіў умовы другога падзелу Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышла Цэнтральная Беларусь і большая частка Украіны, а Прусія захапіла заходнія ваяводствы Польшчы.

Изображение слайда

Слайд 20

Рэакцыяй на фактычнае ператварэнне Рэчы Паспалітай у марыянетачную краіну стала нацыянальна- вызваленчае паўстанне, узнятае 24 сакавіка 1794 г. Т. Касцюшкам у Кракаве. Праз месяц яно ахапіла і заходнюю частку ВКЛ, дзе на чале паўстанцаў стаў Я. Ясінскі. Мэтай паўстання было адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Аднак паўстанне было падаўлена.

Изображение слайда

Последний слайд презентации: Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай

Вынікам гэтага стала заключаная ў жніўні 1795 г. дамова паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй аб канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай. 25 лістапада 1795 г. кароль Станіслаў Аўгуст адрокся ад трона.

Изображение слайда

Похожие презентации

Ничего не найдено