Слайд 2
Бяззлучнікавыя сказы - складаныя сказы, у якіх часткі аб’ядноўваюцца ў адно сэнсава-граматычнае цэлае без удзелу злучнікаў, а пры дапамозе інтанацыі і сэнсавых адценняў.
Слайд 3
У бяззлучнікавых складаных сказах могуць выражацца наступныя сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі: Выніковыя прычыны Супрацьпастаўляльныя умовы, часу паясняльныя паслядоўнасці
Слайд 4
Сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі ў бяззлучнікавых сказах: Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх адлюстроўваюць адначасовасць ці паслядоўнасць падзей: [ Маўчала цішыня навокал ], [ драмаў трывожна спеў лясны ]. (Р. Барадулін) Бяззлучнікавыя складаныя сказы, другая частка якіх паясняе ці ўдакладняе папярэднюю або ўказвае на прычыну таго, што вядома з папярэдняй часткі: [ Мне сніўся сон ] : [ лагодныя вятры ішлі шырока ў горад беласценны ]. (С. Гаўрусёў)
Слайд 5
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх указваюць на хуткую змену падзей або другая частка паведамляе пра нечаканы вынік: [ Раптам бліснула маланка ] – [ стала відна як удзень ]. (С. Грахоўскі ) Змест другой часткі можа супрацьпастаўляцца зместу папярэдняй: [ Клікнуць хацелася ] – [ голас замёр ]. (П. Броўка ) Нярэдка першая частка ўказвае на час (умову) таго, што гаворыцца ў наступнай: [ Сціхне бура ] – [ ясна стане ]. (Я. Колас) Сустракаюцца і такія бяззлучнікавыя сказы, у якіх другая частка заключае ў сабе выснову таго, што гаворыцца ў папярэдняй: [ Шумяць па-новаму дубравы ] – [ на край свій люба мне зірнуць ]. (Я. Колас)
Слайд 6
На мяжы частак у бяззлучнікавых складаных сказах ставіцца коска, калі часткі адлюстроўваюць пералічэнне падзей і з’яў, якія адбываюцца адначасова ці паслядоўна: [ Грыміць пагрозліва няблізкі гром ], [ сінеюць воддаль хмары, быццам горы ]. (А. Зарыцкі) У бяззлучнікавых складаных сказах з некалькімі сэнсава-граматычнымі часткамі коска ставіцца тады, калі часткі маюць нескладаную будову і цесна звязаны па сэнсе: [ Лес гудзе ], [ дрыжаць галіны ], [ стогне бор хваёвы ], [ глуха шэпчуць верхавіны, гнуць свае галовы ]. (Я. Колас) Калі дзве або некалькі сэнсава-граматычных частак бяззлучнікавага складанага сказа нагадваюць адносна самастойныя ўскладненыя простыя сказы і маюць свае знакі прыпынку, яны могуць раздзяляцца кропкай з коскай: [ Каля зоркі зорка ўніз глядзіць, мігціць ] ; [ каля горкі горка снегам зіхаціць ]. (Я. Купала)
Слайд 7
калі другая частка раскрывае, паясняе ці дапаўняе змест папярэдняй: [ Наказ бацькоўскі я збярог на Полаччыне і Палессі ] : [ не трэба мудраваць у лесе ]. (Г. Бураўкін калі другая частка ўказвае на прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай: [ Першыя кіламетры не здаваліся надта цяжкімі ] : [ пажыткі ў хлопцаў былі невялікія ]. (А. Якімовіч) калі другая частка дапаўняе першую, а паміж часткамі можна ўставіць спалучэнні слоў са значэннем успрымання тыпу ўбачыў, адчуў, падумаў, разважыў і г.д.: [ Апейка адчуў ] : [ цішыня зрабілася насцярожанаю ]. ( І. Мележ ) Гэтыя словы могуць і апускацца, а двукроп’е ставіцца. калі другая частка выражае прамое пытанне: [ Хлопчык сцішыўся за тоўстым дрэвам ] : [ чалавек ці звер ідзе ] ? (Р. Ігнаценка) калі першая частка заключае ў сабе абагульгяльны сэнс, а наступныя гэты сэнс раскрываюць. У такіх выпадках двукроп’е ставіцца звычайна пасля першай часткі: [ Зямля жыве ] : [ у бераг б’юць прылівы ], [ у вырай адлятаюць журавы ]. (С. Грахоўскі) Заўвага. Калі абагульняльны сэнс заключае ў сабе апошняя частка ў адносінах да папярэдніх, перад ёю ставіцца працяжнік: [ Ніжэй стала хадзіць сонца ], [ пажаўцела трава на паплавах ], [ збіраюцца стайкамі вераб’і ] - [ усё гаворыць аб наступленні восені ]. (В. Хомчанка)
Слайд 8
Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх адлюстроўваюць адначасовасць ці паслядоўнасць падзей: [ Маўчала цішыня навокал ], [ драмаў трывожна спеў лясны ]. (Р. Барадулін) Бяззлучнікавыя складаныя сказы, другая частка якіх паясняе ці ўдакладняе папярэднюю або ўказвае на прычыну таго, што вядома з папярэдняй часткі: [ Мне сніўся сон ] : [ лагодныя вятры ішлі шырока ў горад беласценны ]. (С. Гаўрусёў) Бяззлучнікавыя складаныя сказы, часткі якіх указваюць на хуткую змену падзей або другая частка паведамляе пра нечаканы вынік: [ Раптам бліснула маланка ] – [ стала відна як удзень ]. (С. Грахоўскі) Змест другой часткі можа супрацьпастаўляцца зместу папярэдняй: [ Клікнуць хацелася ] – [ голас замёр ]. (П. Броўка) Бяззлучн і кавыя складаныя сказы Нярэдка першая частка ўказвае на час (умову) таго, што гаворыцца ў наступнай: [ Сціхне бура ] – [ ясна стане ]. (Я. Колас) Сустракаюцца і такія бяззлучнікавыя сказы, у якіх другая частка заключае ў сабе выснову таго, што гаворыцца ў папярэдняй: [ Шумяць па-новаму дубравы ] – [ на край свій люба мне зірнуць ]. (Я. Колас)
Слайд 9
калі часткі ўказваюць на хуткую змену падзей (у такім выпадку паміж часткамі можна паставіць злучнік і ) або другая частка паведамляе пра нечаканы вынік: [ Раптам бераг адступае ] – [ луг зялёны вырастае ]. (М. Танк) калі змест наступнай часткі супрацьпастаўляецца зместу папярэдняй і можна праверыць гэта, паставіўшы злучнік але: [ Рад бы госцю ] – [ хлеба шкада ]. (Прыказка) калі ў сказе выражаюцца ўмоўна-выніковыя адносіны: [ Дажджы пройдуць ] – [ грыбы вазамі вазі ]. (А. Кулакоўскі) Калі другая частка заключае ў сабе мастацкае параўнанне: [ Гаварыць пачаў ] – [ рэшата бобу на галаву высыпаў ]. (З газеты) Працяжнік у бяззлучнікавых складаных сказах на мяжы частак ставіцца: Заўвага. Выбар таго ці іншага знака прыпынку для пастаноўкі паміж часткамі ў бяззлучнікавым складаным сказе часта залежыць ад сэнсу частак сказаў і ад таго, якія з магчымых адносін хоча ўстанавіць аўтар тэксту: І пайшла тут ходам поўным справа ў нас, усё гудзе. (М. Калачынскі)
Слайд 10
Бяззлучнікавыя складаныя сказы Бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі Бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі часткамі набліжаюцца да складаназлучаных сказаў: часткі могуць перадаваць падзеі, што адбываюцца адначасова: Дарогі пахаваліся, слядоў нідзе няма, камусь на нешта жаліцца кудлатая зіма. (М. Багун) часткі могуць перадаваць падзеі, што адбываюцца ў пэўнай паслядоўнасці, адна за адной: На заломе выбухнуў велізарны клуб белаватага дыму, а за ім выкідваліся другія клубкі, следам за гэтым паказаўся паравоз кур’ерскага поезда. (Я. Колас) Адзначаюцца бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх другая і наступныя часткі развіваюць якое-небудзь слова ў першай частцы ці ўсю першую частку: Глянь, квітнеюць старыя таполі, песні новыя ціха пяюць, вецер буйны ўзняўся на полі, успаміны ў сэрцы растуць. (М. Багун) Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі часткамі набліжаюцца да складаназалежных сказаў: Адна сэнсава-граматычная частка патрабуе ад другой дапаўнення, тлумачэння, удакладнення, паяснення, раскрыцця прычыны або выніку дзеяння і інш.: Сцяжынка збягае ў восень: кароткае лета прайшло. (С. Грахоўскі) Хочаш жыць у святле і цяпле – сам здабывай агонь для сябе.(А. Вярцінскі)
Слайд 11
Парадак сінтаксічнага разбору бяззлучнікавых складаных сказаў Назваць тып сказа па мэце выказвання і будове. Вызначыць межы частак і сэнсава-граматычныя адносіны паміж імі, указаўшы граматычныя асновы. Растлумачыць знакі прыпынку на мяжы частак. Пабудаваць схему сказа.
Последний слайд презентации: Бяззлучн i кавыя складаныя сказы
Узор сінтаксічнага разбору бяззлучнікавых складаных сказаў Пісьмовы. Сказ апавядальны, няклічны, складаны, бяззлучнікавы, складаецца з дзвюх аднатыпных частак, якія звязаны пры дапамозе сэнсу і інтанацыі і выражаюць адносіны адначасовасці дзеяння. Паміж часткамі ставіцца коска. У першай частцы – Пахне свежай краскай школа – члены сказа: (Што?) школа – дзейнік, выражаны агульным назоўнікам у форме Н. скл., адз. л.; школа (што робіць?) пахне – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам абв. л., цяп. ч., 3-й ас., адз. л.; пахне (чым?) краскай – ускоснае дапаўненне, выражана назоўнікам у форме Т. скл., адз. л.; краскай (якой?) свежай – дапасаванае азначэнне, выражана прыметнікам. У другой частцы – вокны свецяцца здалёк – члены сказа: (што?) вокны – дзейнік, выражаны назоўнікам у форме Н. скл., мн. л.; вокны (што робяць?) свецяцца – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам абв. л., цяп. ч., 3-й ас., мн. л.; с вецяцца (адкуль?) здалёк – акалічнасць месца, выражана прыслоўем. [ 1 Пахне свежай краскай школа ], [ 2 вокны свецяцца здалёк ]. (М. Губернатараў) Вусны. Схема сказа: [ 1 ], [ 2 ].