ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ — презентация
logo
ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ
  • ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ
  • Правапіс д-дз, т-ц
  • Правапіс падоўжаных літар
  • ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ
  • Правапіс прыстаўных зычных
  • ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ
  • ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ
  • ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ
  • ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ
  • ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ
  • Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
  • ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ
  • Правілы пераносу слоў
  • ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ
  • ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ
1/15

Первый слайд презентации: ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ

Прэзентацыя па беларускай мове (прафесійнай лексіцы) для навучэнцаў спецыяльнасці “Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання” А ў тар: А.М.Шаркова УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ МАГІЛЁЎСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА Установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны біблітэчны каледж імя А.С.Пушкіна”

Изображение слайда

Слайд 2: Правапіс д-дз, т-ц

дз, ц пішуцца: перад літарамі е, ё, ю, я, і пойдзеш, дзюба, дзякаваць, дзіця, цень, цёпла, цішыня перад гукамі [в'], [м'] дзвесце, подзвіг, дзверы, Дзмітрый перад суфіксамі - ір-, -ін-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск- камандзір, каранцін, букецік, акцёр, індзеец, індзейскі д, т пішуцца: у большасці запазычаных слоў: дырэктар, дэбют, тэмпт, тэхніка ва ўласных назвах: Адэса, Атэла, Дэфо, Дэтройт, Тэгеран д прыставачны і т суфіксальны не чаргуюцца з дз, ц: падвезці, аб дзяцінстве

Изображение слайда

Слайд 3: Правапіс падоўжаных літар

падаўжаюцца наступныя зычныя: [ л’ ] вяселле, ралля, галлё, соллю, зелле [ н’ ] насенне, адзенне, натхненне, пытанне, [ з’ ] сувяззю, маззю, граззю [ с’ ] калоссе, воссю, Палессе [ дз’ ] стагоддзе, суддзя, разводдзе, Заброддзе [ ц’ ] жыццё, мыццё, смецце, выццё, Таццяна [ ж ] збожжа, падарожжа, замужжа, бездарожжа [ ш ] мышшу, узвышша, застрэшша [ ч ] ноччу, запечча

Изображение слайда

Слайд 4

не падаўжаюцца зычныя ў словах Ульяна, Ілья, Касьян, лью і вытворных ад іх зычныя ў запазычаных словах: масаж, каса, тона, Ала, калона, група, калекцыя, Адэса, Эма, Эла Падвойнае напісанне асобных літар замацавалася ў некаторых іншамоўных словах: ванна, манна, бонна, панна, донна, Мекка, мадонна

Изображение слайда

Слайд 5: Правапіс прыстаўных зычных

Прыстаўны в пішацца: перад націскным [о]: перад націскным і ненаціскным [у] у пачатку слова, у сярэдзіне слова, пасля прыставак вокны, возера, восень, возера, вобласць, Лявон вугал, вуда, навука, завулак, чарнавусы, вусаты, завушніцы, павук, Навум, цівун у словах вока, востры і ва ўтвораных ад іх: вачаняты, шэравокі, вастрэйшы, вастрыць, завостраны перад о ў прыстаўках о-, об-, од- (от-): вокіс, водпуск, на-воддаль, водгулле,

Изображение слайда

Слайд 6

Прыстаўны в не пішацца: перад ненаціскным [а] : асенні, акно у словах іншамоўнага паходжання, у некаторых уласных іменах і геаграфічных назвах опера, ода, ордэн; Орша, Омск, Осла, Ом унія, урна, універмаг, ультыматум; Украіна, Уладзівасток, Уладзіслаў перад у, якое развілася з [в]: удава, уперад, уюн, уступны, усмятку, упрысядкі перад у, якое з’яўляецца пры-ставачным: ураджай, участак Прыстаўны г пішацца ў словах: гэты, гэтулькі, гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль, Ганна, гэй! го! га!

Изображение слайда

Слайд 7

змякчальны мяккі знак пішацца: пасля з, л, н, с, ц, дз 1 На канцы слоў: гразь, столь, дзень, сумесь, радасць 2 У сярэдзіне слоў пасля мяккага зычнага перад наступным цвёрдым: пісьмо, дзядзька, цьма. 3 Пасля л перад наступным зычным: колькі, пальцы, лялька, бэлька, гульня, але: галлё, ралля. 4 У НАЗОЎНІКАХ: а) перад канчаткам -мі : коньмі, слязьмі, людзьмі; б) перад суфіксам -чык, калі зыходнае слова заканчваецца на -нь : камень - каменьчык, агонь - агеньчык. Правапіс змякчальнага мяккага знака

Изображение слайда

Слайд 8

5 У ПРЫМЕТНІКАХ: а) з суфіксамі -еньк-, -аньк-, -эньк- : мякенькі, прыгожанькі, даражэнькі; б) утвораных ад назваў месяцаў на -нь, ад слова восень : чэрвеньскі, ліпеньскі, студзеньскі, восеньскі. 6 У складаных ЛІЧЭБНІКАХ: пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот. 7 У ДЗЕЯСЛОВАХ: а) перад канчаткам 1-й асобы множнага ліку -ма : злазьма, будзьма, сядзьма : б) перад канчаткам 2-й асобы -це ( загадны лад): кіньце, сядзьце, злазьце, будзьце. 8 У постфіксах -сьці, -сь : калісьці, калісь, кагосьці, 9 У ПРЫСЛОЎІ ледзьве.

Изображение слайда

Слайд 9

Змякчальны мяккі знак не пішацца: 1 У сярэдзіне слова пасля мяккага зычнага перад наступным мяккім зычным, калі пры змене формы слова гэты апошні не чаргуецца з цвёрдым зычным: снег, паснедаць, песня, чацвер, цвісці, дзверы, звер, свята, усмешка 2 Паміж падоўжанымі зычнымі з, л, н, с, ц, дз : сувяззю, наваколле, насенне, калоссе, жыццё, стагоддзе 3 Пасля зацвярдзелых ж, дж, ч, ш, р : рэж, печ, дождж, суш, шыр 4 Пасля губных б, п, м, ф : голуб, сып, сем, верф 5 Пасля н перад ш : іншы, меншы

Изображение слайда

Слайд 10

6 У НАЗОЎНІКАХ перад суфіксам -чык, калі зыходнае слова не заканчваецца на -нь : талон - талончык, балон - балончык 7 У ПРЫМЕТНІКАХ перад суфіксам -ск, якія ўтвораны ад назоўнікаў на -нь, але не з’яўляюцца назвамі месяцаў: любанскі, разанскі, конскі, астраханскі, чань-чун- скі (Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань).

Изображение слайда

Слайд 11: Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа

Раздзяляльны мяккі знак пішацца: пасля з, л, н, с, ц, дз У запазычаных словах і ўласных імёнах: шампіньён, мільярд, канферансье, парцьеры, лье Але: булён Ва ўласных імёнах (імёнах па бацьку, прозвішчах, геаграфічных назвах) перад суфіксальным -еў- (-ев-) : Лаўрэнцьеў, Савельевіч, Васільеў. У словах Ульяна, Ілья, Касьян і вытворных ад іх, а таксама ў вытворных ад слова ліць : Ульянаў, Ільіч, Касьянаў; падалью, разалью.

Изображение слайда

Слайд 12

Апостраф пішацца: Пасля прыставак на зычны гук пе-рад літарамі е, ё, ю, я і націскным і : аб'езд, пад'ехаць, аб'ём, раз'юшаны, між‘ярусны, аб'інець. У складаных сло-вах пасля частак двух-, трох-, чатырох-, шмат- : двух'ярусны, трох'ярусны, шмат'ярусны. У сярэдзіне слоў пасля губных б, п, в, ф, м, пасля г, к, х, пасля зацвярдзелых ж, ш, дж, ч, р і цвёрдых д, т перад літарамі е, ё, ю, я, і : вераб'і, інтэрв'ю, п'ю, на-двор'е, д'ябал, Сант'яга, звяр'ё. Пасля ў (нескладовага) перад е, ё, ю, я, і апостраф НЕ ПІШАЦЦА : шчаўе, здароўе, абаўю, двухмоўе, салаўі.

Изображение слайда

Слайд 13: Правілы пераносу слоў

1.   З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах : во-ля, тра-ва, за-яц, га-ла-ва, ка-ва-лак, стра-ка-ты, пра-ве-рыць, пе-ра-кі-нуць. 2.  Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра ; во-стры, вос-тры, вост-ры ; пту-шка, птуш-ка ; ма-ста-цтва, мас-тац-тва, мас-тацт-ва ; бя-скрыўдна, бяс-крыўдна, бяск-рыўдна ; дзя-ці-нства, дзя-цін-ства, дзя-цінс-тва, дзя-цінст-ва. 3. У складаных словах кожная іх частка пераносіцца згодна з правіламі пераносу асобных слоў: се-на-ўбо- р ка, збож-жа-зда-ча. Правілы пераносу слоў

Изображение слайда

Слайд 14

Пры пераносе нельга: 1) пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі ; 2) аддзяляць й і ў ад папярэдняй галоснай: дай-сці, заў-ва-жыць ; 3) аддзяляць мяккі знак і апостраф ад папярэдняй зычнай: людзь-мі, ад '-езд, вазь-му, бур’-ян, сем’-яў; 4) раздзяляць дз і дж, калі яны абазначаюць адзін гук: даж-джы, мядз-ве-джы, але: пад-жоўклы, пад-земны ;

Изображение слайда

Последний слайд презентации: ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЗЫЧНЫХ

5) разбіваць абрэвіятуры, якія складаюцца з адных пачатковых літар і лічбаў: ЕГУ, МАЗ, ТЭЦ-4; 6) адрываць ад прозвішчаў ініцыялы: Я.Купала; 7) адрываць графічныя скарачэнні: 20 км, 30 кг; 8) адрываць ад лічбаў нарашчэнні склонавых канчаткаў: у 2002-ім годзе, з 10-га сакавіка ; 9) раздзяляць умоўныя графічныя скарачэнні тыпу інш., г.зн.; 10) не пераносяцца на наступны радок знакі прыпынку; 11) не пераносіцца на наступны радок злучок (дэфіс), які супадае са знакам пераносу (пры гэтым знак пераносу не ставіцца).

Изображение слайда

Похожие презентации

Ничего не найдено