Слайд 2
Звонкія зычныя на канцы і ў сярэдзіне слова перад глухімі пры вымаўленні аглушаюцца, а глухія перад звонкімі азванчаюцца: сця [ г’ ] і – сця [ х ], ка [ з ] аць – ка [ с ] ка
Слайд 3
Для праверкі напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова так, каб зычны гук стаў перад галосным: го д – га д ы, про с ьба – пра с і ць
Слайд 4
Цвёрдым зычным гукам [ д ], [ т ] адпавядаюць мяккія гукі [ дз’ ], [ ц’ ], якія на пісьме перадаюцца літарамі дз, ц : [ д ] – [ дз’ ], [ т ] – [ ц’ ]
Слайд 5
Пасля літар дз, ц [ ц’ ] пішуцца галосныя е, ё, і, ю, я і ь, пасля літар д, т – галосныя а, о, у, э, ы : д ні – дз ень, ва д а – у ва дз е, ха т а – у ха ц е
Слайд 6
Зычныя гукі [ з’ ], [ с’ ], [ дз’ ], [ ц’ ], [ л’ ], [ н’ ], [ ж ], [ ч ], [ ш ] паміж галоснымі могуць вымаўляцца падоўжана, што на пісьме перадаецца падвоеным напісаннем літар: пало зз е, кало сс е, жы цц ё, збо жж а, но чч у
Слайд 7
Падоўжаны гук [ дз’ ] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз : стаго ддз е, асяро ддз е, бязлю ддз е
Слайд 8
Не падаўжаецца ў вымаўленні і не перадаецца падвоенымі зычнымі на пісьме гук [ л’ ] у некаторых уласных імёнах: І л ья, У л ьяна, І л ь ічоўка
Слайд 9
Літара ў (у нескладовае) пішацца пасля галосных літар у сярэдзіне і ў канцы слова: а ў тобус, во ў к, наста ў ніца, бы ў, дзя ў чынка, чыта ў
Слайд 10
Літара ў (у нескладовае) пішацца ў пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосную літару: цікавы ў рок, увайсці ў клас, багаты ў раджай
Слайд 11
Літара ў (у нескладовае) ніколі не бывае вялікай: Ульяна Уладзіміраўна, вуліца Узлётная
Слайд 12
Літара ь (мяккі знак) ужываецца для абазначэння мяккасці зычных гукаў у канцы і ў c ярэдзіне слова: кон ь, агон ь, дзен ь, жнівен ь, бац ь ка, дзян ь кі, кан ь кі, бул ь ба
Слайд 13
Для абазначэння раздзельнага вымаўлення зычных з галоснымі е, ё, ю, я, і выкарыстоўваецца мяккі знак і апостраф: ь (мяккі знак ), ’ (апостраф)
Слайд 14
Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля літары л перад галоснымі е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі – [ йэ ], [ йо ], [ йу ], [ йа ], [ йі ] : пашта ль ён, мі ль ён, л ье ш
Слайд 15
Апостраф пішацца пасля зычных перад галоснымі е, ё, ю, я, і : пер’е, сузор’е, бар’ер, сям’я, аб’ява, вераб’і