Слайд 2
Беларускія казкі - творы вуснай творчасці беларускага народ у, папулярны фальклёрны жанр, перадаваны з пакалення ў пакаленне. -
Слайд 3
Народныя казкі маюць павучальны характар, звычайна маюць пэўную мараль : любоў да роднай зямлі, сям’і, праслаўленне мудрасці, мужнасці, кемлівасці, асуджэнне здрайцаў, гультаёў.
Слайд 4
Ёсць гумарыстычныя і сатырычныя творы, якія не нясуць выразнага пэдагагічнага характару.
Слайд 5
У народных казках могуць знайсці адлюстраванне пэўныя гістарычныя падзеі.
Слайд 6
Мы прапануем вам урыўкі з беларускіх народных казак, а вы паспрабуйце адгадаць назву казкі.
Слайд 7: З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
1. Думала Ліса на цэлы дзень наесціся, але нават і пакаштаваць ежы не прыйшлося.
Слайд 8: З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
2. Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць.
Слайд 9: З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
3. Прынесла курачка сена карове. Карова з’ела сена і дала масла.
Слайд 10: З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
4. Вось пайшоў раз кот у лес на паляванне і заблудзіўся. Шукаў-шукаў дарогу да дому — не знайшоў. Сеў пад ялінкай і плача.
Слайд 11: З якой беларускай казкі гэты ўрывак
5. Дзед палажыў рог у кішэнь і кажа: — Заўтра прыйду праверу : калі не ўцячэш адсюль, зноў выпушчу на цябе сваіх памочнікаў. І пайшоў дзед вясёлы да хаты — з торбачкай і з рогам. А пан назаўтра яшчэ досвіткам пакінуў маёнтак : баяўся, каб дзед са сваімі малайцамі не вярнуўся.
Слайд 13: З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
7. Паверыў пеўнік лісіцы і адчыніў дзверы. А тая — ухапіла яго і панесла. Пеўнік зноў пачаў клікаць коціка : — Коце, браце ! Мяне ліска нясе У высокія горы, У глыбокія норы, Па барах, па карчах, Аж бярэ мяне страх!.. Добра, што коцік далёка не адышоўся ад дому: пачуў ён пеўніка, прыбег і адабраў яго ад лісіцы.
Слайд 14: З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
8. Недакучыла пеўню цягацца з чалавекам, — пара б ужо і на седала збірацца ! Залопаў ён крыламі ды як закрычыць на ўвесь кірмаш : — Ку-ка-рэ-ку ! Пачуўшы гэта, чалавек зусім збіўся з панталыку: заяц, а пеўнем спявае ! Выкінуў ён пеўня з-за пазухі, плюнуў ды пайшоў дахаты. Праўду кажуць старыя людзі : не той дурань, каго завуць дурнем, а той дурань, хто чужым розумам жыве.
Слайд 15: З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
9. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіну ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.
Слайд 16: З якой беларускай казкі гэты ўрывак ?
10. — Не плач, дзяўчынка, — кажа бычок. — Лепш паслухай, што я табе параю. Як зарэжуць мяне, вазьмі маю печань і там знойдзеш залатое зярнятка. Пасадзі тое зярнятка ў садку каля хаты. Вось і ўсё. Галя так і зрабіла, як сказаў бычок. Вырасла з зярнятка яблынька з залатымі яблыкамі. Хто ні ідзе, ці ні едзе каля садка — усе дзівяцца з залатой яблынькі.