Первый слайд презентации: Сучасныя беларускія пісьменнікі
Слайд 2
Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча “ ваеннай ” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў ( творы У.Караткевіча, І.Шамякіна, У.Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі ). Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з’явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сёнешняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х гг.. Больш абвострана ставіцца пытанне аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах,. Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця. Тэма Вялікай Айчыный вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры.
Слайд 3: Генрых Вацлававіч
Радзіма Генрыха Вацлававіча – вёска Янкавічы, што ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Нарадзіўся ён у коласаўскім краі, на слыннай зямлі пісьменніцкіх талентаў. Рос у звычайнай сялянскай сям’і. Бацька – каваль. На сённяшні дзень колькасць кніг, выдадзеных ім, набліжаецца да дваццаці, а першай стала “ Дажджы над вёскай ”, якая ўбачыла свет у 1974 г. Потым былі зборнікі апавяданняў і аповесцей “ Цяпло на першацвет ” (1976), “ Маладыя гады” (1979 )
Слайд 4: УЛАДЗІМІР АРЛОЎ
Арлоў Уладзімір, нарадзіўся 25.08.1953 г. у горадзе Полацку ў сям'і служачых. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). Выкладаў гісторыю ў школе ў Наваполацку (1975-1976). З 1976 г. працаваў у рэдакцыі гарадской наваполацкай газеты « Хімік » - карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара. З 1988 г. - рэдактар выдавецтва « Мастацкая літаратура ». Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН- цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1986 г. ераклаў з расейскай мовы гісторыка-этнаграфічны нарыс М.Улашчыка «Была такая вёска » (1989), « Еўфрасння Полацкая » (1992), « Рандэву на манеўрах » (1992 ),
Слайд 5: ВАСІЛЬ ЗУЁНАК
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Барысаўскае педвучылішча (1954), потым аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у рэдакцыі газеты « Рабочае юнацтва » ( Мінск ), у 1960—1966 г. — у газеце « Піянер Беларусі ». Быў галоўным рэдактарам часопіса « Бярозка » (1972—1978). У 1966—1972 г. — намеснік галоўнага рэдактара, у 1978—1982 г. — галоўны рэдактар часопіса « Маладосць ». Член Саюза пісьменнікаў БССР (з 1966). У 1982—1989 г. — сакратар, у 1989—1990 г. — першы сакратар, у 1990-1998 — старшыня праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кандыдат філалагічных навук. Аўтар зборнікаў паэзіі « Крэсіва » (1966, лірыка ), « Крутаяр » (1969), « Сяліба » (1973), «Нача» (1975), « Маўчанне травы» (1980), «Час вяртання » (1981)
Слайд 6: АДАМ ГЛОБУС
Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка В. Адамчыка. З 1959 жыве Мінску. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Вучыўся ў мастака Альгерда Малішэўскага [1]. Працаваў чарцёжнікам, мастаком- рэстаўратарам, мастаком- афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Родник» (з 1987). Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю ( выдавецтва « Сучасны літаратар »). Удзельнік Таварыства « Тутэйшыя » (1986—1990). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1988), СП БССР (з 1989 ) Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета « Літаратура і мастацтва », часопіс « Маладосць »). Аўтар кніг «Парк» ( паэзія, 1988), « Адзінота на стадыёне » ( зборнік апавяданняў, 1989), « Смерць — мужчына » (1992), « Скрыжаванне » (1993), « Дамавікамерон » (1994), « Толькі не гавары маёй маме» (1995), « Койданава » (1997), «Новы дамавікамерон » (1998)
Слайд 7: ЛЕАНІД ДРАНЬКО – МАЙСЮК
Нарадзіўся ў рабочай сям'і. Скончыў Давыд-Гарадоцкую СШ № 2 (1974), працаваў на Давыд-Гарадоцкім заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1976—1978 служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982. У 1982—2002 — рэдактар выдавецтва « Мастацкая літаратура ». Са жніўня 2002 года — на вольнай працы. Дэбютаваў вершамі ў столінскай раённай газеце « Навіны Палесся » ў 1972, у рэспубліканскім друку ў 1975 (газета « Чырвоная змена »). Аўтар 15 кніг, у тым ліку, зборнікаў паэзіі « Вандроўнік » (1983), «Над пляцам » (1986), «Тут» ( вершы, паэмы, эсэ, 1990), «Проза радости» ( пераклад з беларускай ; М.: «Советский писатель»,1991 ) ЛЕАНІД ДРАНЬКО – МАЙСЮК
Слайд 8: ВОЛЬГА ІПАТАВА
Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956—1961). У 1961 годзе скончыла ў Гродне сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне ( скончыла ў 1967 ). Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў « Раніца » (1969), « Ліпеньскія навальніцы » (1973), « Парасткі » (1976), «Крыло» (1976, на рускай мове )