Авяр’ян Дзеружынскі — презентация
logo
Авяр’ян Дзеружынскі
  • Авяр’ян Дзеружынскі
  • Авяр'ян Сафонавіч Дзеружынскі (1919—2002)
  • зборнікі вершаў
  • Авяр’ян Дзеружынскі
  • Авяр’ян Дзеружынскі
  • Адуванчык
  • Авяр’ян Дзеружынскі
  • Авяр’ян Дзеружынскі
  • Авяр’ян Дзеружынскі
  • Авяр’ян Дзеружынскі
  • Авяр’ян Дзеружынскі
  • Баязліўка
  • Чыя памылка ?
  • Авяр’ян Дзеружынскі
  • Авяр’ян Дзеружынскі
  • Авяр’ян Дзеружынскі
  • Авяр’ян Дзеружынскі
  • Моркаўкай аб'еўся
  • Прамяніся ярчэй і ярчэй …
1/19

Первый слайд презентации: Авяр’ян Дзеружынскі

Падрыхтавала : с тудэнтка группы ДП-42 Нагорная Ганна

Изображение слайда

Слайд 2: Авяр'ян Сафонавіч Дзеружынскі (1919—2002)

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1919 года ў вёсцы Хляўно Кармянскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскі газетны тэхнікум (1937), затым Камуністычны інстытут журналістыкі ў Менску (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны карэспандэнт і супрацоўнік газет у Краснаярскім краі, Калінінскай вобласці, Маскве. У 1945-1949 гг. - загадчык аддзела газеты « Чырвоная змена ». З 1949 г. - рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1972 г. - выдавецтва « Мастацкая літаратура », у 1981-1984 гг. - выдавецтва « Юнацтва ». Сябра СП СССР з 1964 г. Першыя літаратурныя творы надрукаваў у 1939 г. Выйшлі зборнікі вершаў. Многія яго вершы пакладзены на музыку, сярод іх « Мінскі вальс», « Дзявочая лірычная », «Песня аб Мінску », « Нездаровіцца ». Песні « Сабірайся ў госці, мой дзядок », « Мяцеліца » сталі народнымі. Узнагароджаны медалём і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Изображение слайда

Слайд 3: зборнікі вершаў

« Песні маладосці » (1959), « Калінавы цвет» (1961), « Бярозавы вецер » ( 1990). Зборнікі вершаў для дзяцей : « Цуды ёсць на свеце » (1960), « Дзе жыве зіма » (1962), « Карагод » (1963), « Ляцелі дзве птушкі » (1964), « Яе завуць Каця » (1965), «Кую-кую ножку» (1967), « Смешкі і пацешкі » (1968), «Добры ветрык » (1969), « Чабарок » (1970), « Ластаўка » (1971), «Бегунок» (1972), « Каласок » (1975), « Конікі-будаўнікі » (1977), « Цягнік-працаўнік » (1978), « Вясёлікі » ( выбранае, 1979), « Добрае сэрца » (1980), « Касмічны агарод » (1981), «Той, хто працуе...» (1984), « Працалюбы » (1987), « Залаты каласок » (1989).

Изображение слайда

Слайд 4

Авяр'ян Дзеружынскі пісаў у асноўным для дзяцей. На яго вершах выхавалася не адно пакаленне. Паэзія А. Дзеружынскага валодае сілай магічнага ўздзеяння на чытача, натуральнасцю выяўлення з'яў прыроды і чалавечага жыцця. Паэт прыкмячае адметныя асаблівасці знешняга выгляду раслін, гаворыць пра спосаб іх жыцця, пра тое, якую карысць ці шкоду яны могуць прынесці людзям. Дзеружынскі знаходзіць трапныя дэталі, параўнанні, якія дапамагаюць дзецям уявіць тую ці іншую расліну, зразумець, чаму яна мае такую назву.

Изображение слайда

Слайд 5

У лепшых вершах кнігі « Чабарок » (1970): « Адуванчык », « Асот », « Брусніца », «Павой», « Медуніца », « Кіслічка », « Журавінка », «Чарот», « Дурнап'ян », « Званец » - выразна выяўляецца ўменне аўтара знайсці ў размове з дзецьмі патрэбныя інтанацыі і словы : Журавінка-ягадзінка, Вузенькі лісточак. У маленькай журавінкі — Кветка, як званочак. Ружавее журавінка, сокам наліваецца, Чырванее, Палымнее, Сонца набіраецца. Вельмі любіць журавель Ягаду-кіслінку. Ну, а мы з табой Кісель Зварым з журавінкі.

Изображение слайда

Слайд 6: Адуванчык

Адуванчык, Дзьмухавец, Кучаравы маладзец. Стаў ён Пры дарожцы На даўжэзнай ножцы. Дзьмухнуў вецер — Адуванчык Стаў нібыта Абарванчык. Адуванчык, Дзьмухавец, Як падстрыжаны хлапец, Бо на макаўцы Ў былінкі Аніводнай Валасінкі.

Изображение слайда

Слайд 7

Аўтар кніжак вершаў « Цуды ёць на свеце » (1960), « Дзе жыве зіма » (1962), « Карагод » (1963), « Ляцелі дзве птушкі » (1964), « Яе завуць Каця » (1965), «Кую-кую ножку» (1967), « Смешкі і пацешкі » (1968), «Добры ветрык » (1969), « Ластаўка » (1971), «Бегунок» (1972), « Каласок » (1975), « Конікі-будаўнікі » (1977), « Цягнік-працоўнік » (1978), « Вяселікі » ( выбранае, 1979), « Добрае сэрца » (1980), « Касмічны агарод » (1981), «Той, хто працуе...» (1984), « Працалюбы » (1987), « Залаты каласок » (1989), « Жывая азбука» (1995), « Азбукі » (1997), «Хлеб-хлябок» (1999 ). У іх ен адкрывае дзецям навакольны свет, у звычайным умее ўбачыць незвычайнае, казачнае. Таленавіта выкарыстоўвае, узбагачае традыцыі фальклору.

Изображение слайда

Слайд 8

Изображение слайда

Слайд 9

Паэт адухаўляе з'явы прыроды, ужывае выразныя, даступныя дзецям метафары, якія ажыўляюць малюнак, узмацняюць эмацыянальнасць верша: « Сакавік з зімой сустрэўся — снег на сонцы зачарнеўся. Як заплача тут зіма...». Верш Дзеружынскага пругкі, рыфма часцей за ўсё парная, гучная, дакладная. У манеры мастака гаварыць з дзецьмі адчуваецца несхаваная мяккасць і добразычлівасць. Яго творы гучаць па- народнаму, часта ўжывае словы з памяншальнымі суфіксамі. Такія словы арганічна ўпісваюцца ў вершы, ствараючы своеасаблівую эмацыянальную настраёвасць, блізкую той, якой вызначаюцца народныя дзіцячыя песні, пястушкі, забаўлянкі. Такія вершы выхоўваюць не толькі любоў да прыроды, але і дабрату, чуласць, чалавечнасць.

Изображение слайда

Слайд 10

Ластаўка-ласкаўка, Шчабятушка-птушка — Чорненькія крыльцы, Беленькае брушка. Хоць сама ты невялічка — Вельмі ж галасістая. Забулькочаш, Заспяваеш, Бы крынічка чыстая.

Изображение слайда

Слайд 11

Паэт разумее, што дзеці павінны ўмець аналізаваць свае ўчынкі і паводзіны, даваць ім правільную ацэнку, таму ён вядзе з імі адкрытую размову пра хібы ў іх паводзінах і дрэнныя звычкі. Трапна высмеяны А. Дзеружынскім абібок і двоечнік Грышка, які вельмі нагадвае коласаўскага Савося-распусніка, бо таксама заняты не тым, чым трэба : «3 Грышкі смех, I грэх, I гора», — заключае паэт у вершы «Заняты», дапамагаючы дзецям зразумець, чаго варты гэты «герой».

Изображение слайда

Слайд 12: Баязліўка

— Што хвалюешся Ты, Люся? — Настаўнік пытае. — Ці мяне ты так баішся, Ці маіх пытанняў ? Ціха, ціха, неахвотна Вымаўляе Люся: — Вельмі ўжо сваіх адказаў Я сама баюся.

Изображение слайда

Слайд 13: Чыя памылка ?

– Двойку ў дзённіку, дачушка, Я ізноўку бачу. – Ты ж няправільна рашыла, Мама, мне задачу.

Изображение слайда

Слайд 14

У вершы « Калабок » дзейнічае Калабок - герой вядомай народнай казкі. Толькі ў вершы А. Дзеружынскага герой уцякае не ад бабулі, мядзведзя ці ваўка, а перабягае з аднаго гуртка ў другі : уцёк з танцавальнага, з авіяцыйнага, з шахматнага, з драматычнага. Пакаціўся Калабок Невядома ў які бок, - такімі словамі заканчваецца верш, у якім аўтар асуджае адну з вельмі шкодных праяў у паводзінах дзяцей - павярхоўнасць, легкадумнасць, няздольнасць захапляцца надоўга якой-небудзь справай. Верш « Калабок » павучальны, але, дзякуючы казачным сітуацыям і элементам гульні, мараль яго засвойваецца дзецьмі непрыкметна.

Изображение слайда

Слайд 15

Адзін з любімых жанраў А. Дзеружынскага - казка. Часцей за ўсё паэт сам прыдумвае сюжэты казак,з улікам тых выхаваўчых задач, якія адносіць да асабліва важных. Часам у яго казках сустракаюцца ўзятыя з жыцця сітуацыі, рэалістычныя вобразы (« Свежае дзіва »). Звычайна паэт расказвае пра звяроў, птушак, расліны (« Здарэнне ў ляску », « Вавёрчыны каралі » і інш.), выкарыстоўвае характэрныя для народных казак прыёмы завастрэння драматызацыі дзеяння, кантрасту. і

Изображение слайда

Слайд 16

Изображение слайда

Слайд 17

Дзеці суп варылі. — Будзе добры, — гаварылі, — От жа будзе Смачны суп: У гаршчок насыплем круп, Пакладзём яшчэ гароху, Рэдзькі болей, Морквы — троху, Бручкі, хрэну-пекуну, Дольку часнаку адну, Перцу горкага — дзве лыжкі, Ну і солі — тры кілішкі. Дзеці суп варылі. — Будзе добры, — хвалілі, А зварылі — У талеркі налілі, За стол селі — Есці зразу пачалі. Паспытаў Пятрок — Паклаў лыжку ўбок. Паспытаў Кастусь — З-за стала ціха шусь.

Изображение слайда

Слайд 18: Моркаўкай аб'еўся

У чырвоны колер Зайца Маляваў Ігнатка. — Зай чырвоны Не бывае, — Супярэчыць Натка. Хлопчык глянуў На сястру I крыху Сумеўся, Ды знайшоўся : — Гэты зай Моркаўкай аб'еўся.

Изображение слайда

Последний слайд презентации: Авяр’ян Дзеружынскі: Прамяніся ярчэй і ярчэй …

Прамяніся ярчэй і ярчэй Ды звіні ўсё званчэй і званчэй, Наша простае, шчырае слова – Беларуская мова. Нізавошта не скажаш ніколі, Лепш не выкажаш радасці, болю У адзіным, адным толькі слове, Як на мове сваёй, роднай мове. Тут і плёскат блакітных азёраў, Тут і гоман адвечнага бору, Спеў салоўкі, куванне зязюлі, Голас сэрца любімай матулі. А ці будзеш так сам сумаваць, Ці вясёлую песню спяваць, А ці рэха будзіць у дуброве, Як на мове сваёй, роднай мове ? Прамяніся ж ярчэй і ярчэй Ды звіні ўсё званчэй і званчэй, Наша простае, шчырае слова — Беларуская мова.

Изображение слайда

Похожие презентации