Слайд 2
Лялечны тэатр Батлейка Беларускае тэатральнае мастацтва мае складаную і багатую гісторыю. Узнікшае з народнай творчасці, яно на працягу ўсяго развіцця жывілася старажытнымі абрадамі, ігрышчамі, святамі, гульнямі, карагодамі. Асаблівы гонар для нас – дзейнасць старадаўняга лялечнага тэатра, больш вядомага пад назвай “батлейка” (“бетлейка”, “бятляемка”). Паходжанне слова “батлейка” звязана з польскім вымаўленнем горада Віфлеема ( Betleem ), дзе паводле легенды, нарадзіўся Ісус Хрыстос. Гэта падзея ўзнаўлялася на калядныя святы ў батлейцы. Першыя згадкі пра батлейку адносяцца да Х VI ст. Але карані лялечнага тэатра сягаюць яшчэ глыбей. У старажытнагрэчаскага гісторыка Герадота маюцца занатоўкі пра падобны тэатр, які ў дні рэлігійнага свята перавозіўся з месца ў месца. Што ж глядзелі нашыя далёкія продкі ў пераносным тэатры? Дзеянне звычайна пачыналі ў верхнім ярусе два анёлы, якія спявалі кант аб нараджэнні Выратавальніка. У першых батлейках лялькі былі нерухомыя, потым іх пачалі прымацоўваць да спецыяльных драўляных ці драцяных шпянёў, якія совалі па проразях падлогі сцэны. Ісусам, які быў на руках, у калысцы або яселках. Часам паказвалі кароў, авечак, якія пасвяцца звонку. Першымі прыходзяць пакланіцца Выратавальніку пастухі, потым тры цары. Нарэшце анёл паведамляе пра небяспеку, і сям’я ўцякае ў Егіпет. Наступнае дзеянне пераносіцца ў ніжні ярус. Цар Ірад загадвае войску (воінам) ісці і забіваць усіх дзяцей, каб знішчыць і Ісуса. Рахіль просіць не забіваць яе малога. За вялікія грахі Смерць з касою адсякае Іраду галаву, а Д’ябал (Сатана, Чорт) забірае мерцвяка ў пекла. Гісторыкі беларускага тэатра Г. Барышаў і А. Саннікаў налічваюць 6 батлеек: аднапавярховая (панарамная), двухпавярховая з рухомымі лялькамі і кананічным афармленнем, двухпавярховая са спецыяльная вежай, батлейка, пабудаваная па прынцыпу ценявога тэатра, батлейка са зменаю ў час спектакля празрыстых дэкарацый і батлейка-зорка. Лялькі выразаліся галоўным чынам з дрэва, касцюмы размалёўваліся ці шыліся з розных тканін. Выразаныя драўляныя галоўкі замяняліся фарфоравымі ў тых выпадках, калі трэба было паказаць жанчыну прывілеяванага саслоўя. Беларуская батлейка зрабіла важкі ўплыў на развіццё народнага тэатра і драматургіі наогул.
Слайд 3
Стварэнне батлейкавага вобразу Выраб батлейкавых лялек Традыцыйным матэрыялам для вырабу батлейкавых лялек было дрэва, з якога выразалася адпаведная загатоўка-сілуэт персанажа. Затым яна адпаведна з вобразам-характарам размалёўвалася і апраналася пры дапамозе тканіны, а таксама каляровай паперы, лёну, аўчыны. Выраблялі, аднак і, так сказаць, універсальныя лялькі, якія падыходзілі некалькім персанажам. Ваджэнне лялек Ваджэнне лялек адбывалася па прарэзах у днішчах сцэн абодвух паверхаў. Лялькі ў асноўным былі пасаджаны на дрот. У якасці шпяня, які злучаў яго драўляную ручку з асновай лялькі, выкарыстоўваецца кавалак дроту (14-19 см), але злучаюць таксама і драўляным стрыжнем. Асобных лялек, якія па ходу дзеяння рабілі паклоны, - лялькі чараўнікоў, біблейскіх герояў і тых, хто рабалепстваваў перад начальствам, надзявалі на сярэдні палец рукі для прыдання большай выразнасці і рэалістычнасці выконваемаму дзеянню.
Слайд 6
Цар Ірад: сярэдніх гадоў мужчына з непрыемным выразам твару, доўгія валасы і барада. На лбе і паміж броваў вырысоўваліся зморшчыны. Апрануты ў доўгае простае адзенне з “залатой” парчы з шырокімі рукавамі., зверху плашч. На галаве залатая карона. Царыца: апранута ў чоруню сукенку, пакрыта чорным шалем, на галаве карона.
Слайд 7
Гетман: белы кунтуш, зялёныя штаны, на нагах боты, на галаве казачья шапка, у руцэ шабля на “караул”. Воін: апрануты ў пазалочаны шлем, пазалочаныя латы з шырокімі наплечнікамі і кароткау спадніцу. У правай руцэ трымай кап’ё, у левай – шчыт.
Слайд 8
Тры цары: на галаве кожнага была “залатая” карона. Апрануты ўсуцэльную, закрываючую ногі вопратку. Кафтаны для кожнага цара рабіліся з яркага шоўку ці парчы і абшываліся “золатам” ці каляровым галуном. На нагах высокія чорныя боты.
Слайд 14
Селянін: доўгія светлыя валасы і барада, шэрая світка, чырвоны пояс, шапка зімовая з аўчыны, высокая, на нагах лапці з лыка.
Слайд 15
Антон і Антоніха: класічныя вобразы беларускіх бабы і дзеда, - заўсёды апрануты ў беларускія касцюмы.
Слайд 17
Цыган: густыя бровы сходзяцца на пераноссі, чорныя вусы. На ім чорная саматканая світка, малінавага колеру кашуля. На галаве карычневы з шырокімі палямі капялюш. Цыганка: смуглявая жанчына з пышнымі чорнымі валасамі. Была апранута ў яркую з фальбонамі сукенку.
Слайд 18
Яўрэй: чорныя валасы з пэйсамі, чорная барада, чорны лапсардак, туфлі з задзёртымі насамі. Яўрэйка: чорная сукенка, чорныя валасы, зялёная хустка.
Слайд 20
Рахіль: звычайна апранута ў чорнае аксамітнае паўпаліто звычайнага пакрою і чырвоную сукенку. Ісус: прадстае ў выгляддзе немаўля.
Слайд 21
Двое пастухоў (малады і стары): апрануты ў простае адзенне. Верхняя вопратка нагадвала паўкафтаны, якія былі часта вышыты арнаментам.
Слайд 23
Два Анёлы: былі ў доўгім адзенні белага, блакітнага, залатога або шэрага колеру. Зверху апраналі нешта, падобнае на стыхар д’якана. За плячыма былі белыя папяровыя крылы, абклееныя “залатой” паперай.
Слайд 24
Чорт (Д’ябал, Сатана): пафарбаваны ў чорны колер, з хвастом, зграбны, з доўгімі вушамі і доўгімі рагамі. Вочы маляваліся ці замяняліся галоўкамі цвікоў. Нос выразаўся вялікі. Галава і цела абклейваліся мехам. Смерць: выразалася цалкам з дрэва і сваімі формамі нагадвала шкілет. У руках трымала касу.
Слайд 32
Г. Барышаў і А. Саннікаў налічваюць шэсць відаў батлеек: аднапавярховая (панарамная), двухпавярховая з рухомымі лялькамі і кананічным афармленнем, двухпавярховая са спецыяльнай вежай, батлейка, пабудаваная па прынцыпу ценявога тэатра, батлейка са зменаю ў час спектакля празрыстых дэкарацый і батлейка-зорка. Да першага віду адносілася аднаярусныя скрынкі, якія нагадвалі дамок. Звычайна пярэдняя сценка была палатняная і здымалася як заслона. Найбольш пашыраным быў другі від - двух’ярусня батлейкі. Верхні ярус падаваўся як пячора або царква і лічыўся вышэйшым, нябесным, а ніжні – зямны як палац цара Ірада. Трэці від – традыцыйны тэатр на Міншчыне. Зверху на батлейцы зроблена невялікая вежа (накшталт мезаніна на доме); яна бывае круглая, шасцікутная або квадратная. У ёй з боку гледачоў знаходзяцца дзверы. Падлога ў гэтай вежы – дыск, які круціцца на вертыкальнай восі. Па кромцы дыска прымацаваны лялькі ў выглядзе хлопцаў і дзяўчат, якія трымаюцца за рукі. Гэта і ёсць “Камароўскае вяселле”. Батлейка чацвёрты від у мела выгляд “трохкупальнай царквы, прымацаванай знізу да лаўкі. Сцены царквы былі зроблены з тонкага каленкору, прамочанага елеем. Унутры, пад купалам, падвешаны жалезныя абручы з замацаванымі на іх фігуркамі дзейных асоб і з падсвечнікамі ў цэнтры. Батлейшчык сядае ззаду такой батлейкі, адчыняе дзверы, запальвае свечкі і адпаведна з ходам дзеяння паварочвае абручы. На пярэдніх сценках батлейкі атрымліваюцца павялічаныя выявы дзейных асоб”. Пяты від не быў вядомы суседнім народам. Да яго адносіцца тэатр Патупчыка. Ён быў больш дасканалы: рацыянальна выкарыстоўвалася асвятленне, мяняліся празрыстыя дэкарацыі і асобныя сцэнічныя атрыбуты. Патупчык пашырыў і асучасніў рэпертуар, нават ужываў пад побытавыя сцэнкі верхні ярус. Верагодна, да апошняга шостага віду можна аднесці “зорку”, якую з песнямі насілі калядоўшчыкі. Гэтую найчасцей рухомую шматпрамянёвую (5,6,8,16 рагоў) зорку можна падзяліць на падвіды. Яна была стацыянарнай (на кіі) і рухомай (механічнай), проста аздобленай каляровай выцінанкай і асветленай знутры па прынцыпу ценявога тэатра. Ёсць нямала яе тагачасных апісанняў. Віды Батлейкі
Слайд 34
Двухпавярховая батлейка, аздабленная традыцыйнымі вырабамі і аплікацыяй саломкай