Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны — презентация
logo
Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • Прычыны рэвалюцыі:
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • 1914-1918 гг. – Першая сусветная вайна
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • Палітыка расійскі х улад
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
  • Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны
1/18

1.Першая расійская рэвалюцыя 1905–1907 гг. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыяналь-нага руху. 2. Беларусь у гады П ершай сусветнай вайны. Змены ў грамадска-палітычным і эканаміч-ным жыцці Беларусі.

Изображение слайда

Слайд 2: Прычыны рэвалюцыі:

Захаванне неабмежаванай манархіі – адсутнасць парламента, палітычных і грамадзянскіх праў; Аграрнае пытанне – захоўваліся феадальныя перажыткі: памешчыцкае землеўладанне, малазямелле сялян, цераспалосіца; Нацыянальнае пытанне; Эканамічны крызіс 1900-1903 гг.; Паражэнне Расіі пад час Руска-японскай вайны 1904–1905 гг. Рэвалюцыя 1905 -1907 гг. была буржуазнай паводле свайго характару, дэмакратычнай па рухаючых сілах.

Изображение слайда

Слайд 3

9 студзеня 1905 г. - “Крывавая нядзеля” кастрычнік 1905 г. - Усерасійская палітычная стачка 17 кастрычніка 1905 г. цар Мікалай II выдае новы маніфест згодна з якім ствараеца Дзяржаўная Дума з заканадаўчымі паўнамоцтвамі, а народу даруюцца дэмакратычныя свабоды 18 кастрычніка 1905 г. -“Курлаўскі растрэл”. У Мінску на прывакзальнай плошчы збіраецца 20-тысячны мітынг, на якім прадстаўнікі рэвалюцыйных партый заклікаюць не верыць цару, не прымаць удзелу ў думскіх выбарах, працягваць рэвалюцый-ную барацьбу да поўнага звяржэння самадзяржаўя. Губернатар Курлоў загадаў расстраляць мітынг. Такія ж мітынгі былі расстраляны ў Магілёве і Віцебску.

Изображение слайда

Слайд 4

ПАЛІТЫЧНЫЯ ПАРТЫІ Буржуазна- Ліберальныя Рэвалюцыйна- дэмакратычныя Манархічныя Саюз 17 акцябра – акцябрысты, Кантытуцыйна- дэмакратычная партыя – кадэты. Выступалі за а бмежаваную парламентам манархію Бундаўцы, эсэры, бальшавікі, меншавікі, БСГ Рускі ўскраінны саюз, Саюз рускага народа, Саюз архангела Міхаіла Выступалі за а бсалютную манархію, за п адаўленне рэвалюцыі

Изображение слайда

Слайд 5

1906 г. - І Дзяржаўная дума 1907 г. - ІІ Дзяржаўная дума 3 чэрвеня 1907 г. II Дума была распушчана і Мікалай ІІ выдаў новы выбарчы закон, які павялічыў колькасць выбаршчыкаў з ліку памешчыкаў ( трэц’ечэрвеньскі дзяржаўны пераварот і паражэнне рэвалюцыі). 1907-1912 гг. - ІІІ Дзяржаўная дума 1912-1917 гг. - V І Дзяржаўная дума

Изображение слайда

Слайд 6

Такім чынам, пад час рэвалюцыі 1905-1907 гг. былі зроблены крокі па пераўтварэнню самадзяржаўя ў канстытуцыўную манархію, пачала дзейнічаць Дзяржаўная дума, былі заканадаўча ўведзены дэмакратычныя правы і свабоды, створаны палітычныя партыі, якія дзейнічалі легальна. Рэвалюцыйныя падзеі абудзілі беларускі нацыянальны рух.

Изображение слайда

Слайд 7

Цэнтр беларускага нацыянальна-культурнага руху – газета “Наша ніва” – выдавалася з 1906 г. па 1915  г. у Вільні. Газета друкавалася кірыліцай (для праваслаўных беларусаў ) і лацінкай ( для беларусаў-католікаў ). “Наша ніва ” займала ліберальныя асветніцкія пазіцыі. З 1910 г. “Наша ніва” выдавала адрасаваны сялянам “Беларускі каляндар”, з 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел газеты быў пераўтвораны ў самастойны часопіс “Саха”, а для моладзі пачаў выдавацца літаратурны месячнік “Лучынка ”. “ Наша ніва” разам з выдавецтвам “Загляне сонца і ў наша ваконца” забяспечвала выхад мастацкай і навукова-папулярнай кніжнай прадукцыі. “Наша ніва” выхавала шэраг беларускіх пісьменнікаў, грамадска-палітычных дзеячаў, навукоўцаў, сярод якіх былі Я. Колас і Я. Купала, А.  Пашкевіч, М. Багдановіч, А.  Гарун, З.  Бядуля.

Изображение слайда

Слайд 8: 1914-1918 гг. – Першая сусветная вайна

Изображение слайда

Слайд 9

Падставай для пачатку баявых дзеянняў паслужыла забойства 15 чэрвеня 1914 г. сербам Гаўрылам Прынцыпам ў Сараеве ( Боснiя ) нашчадка аўстра-венгерскага трона эрцгерцага Франца-Фердынанда. Ул ь тыматум, прад ’ яўлены Аўстра-Венгрыяй на адрас Сербii быў адхiлены, што выклiкала аб’яўленне вайны. Расiя заявiла пратэст Аўстра-Венгрыi i пачала ўсеагульную мабiлiзацыю, дэманструючы гатоўнасць абаранiць Сербiю. Кайзер Вiльгельм II запатрабаваў ад Мiкалая II спынення мабiлiзацыi i, не дачакаўшыся cтаноўчага адказу, 19 лiпеня (1 жнiўня ) 1914 г. аб’явiў Расii вайну, 21 лiпеня (3 жнiўня ) аб’явiў вайну Францыi, а 22 ліпеня атрымаў такое ж паведамленне ад Англii.

Изображение слайда

Слайд 10

Баявыя дзеяннi пачала Германiя 20 лiпеня 1914 г., якая перасекла Бельгiю i Люксембург i рушыла на Парыж. Каб адцягнуць пагрозу захопу французскай сталiцы, рускiя войскi распачалi наступленне ва Усходняй Прусii. Вынiкам яго з’явiлася буйное паражэнне рускiх i страта тэрыторыi. На Паўднёва-Заходнiм фронце сур’ёзных поспехаў дамогся камандуючы генерал Брусiлаў. Але на наступны год ваенная iнiцыятыва перайшла да Германii. У вынiку, каб пазбегнуць акружэння ў Польшчы, руская армiя здала Варшаву i фронт дакацiўся да Беларусi.

Изображение слайда

Слайд 11

У жн i ўн i 1915 г. пачалося новае германскае наступленне. У кастрычніку 1915 г. нямецка-расійскі фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск-Браслаў-Паставы-Смаргонь-Баранавічы-Пінск. Д а лютага 1918 г. фронт заставаўся нязменным. Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавiч у Магiлёў.

Изображение слайда

Слайд 12: Палітыка расійскі х улад

Беларускія губерні ў першыя дні вайны былі аб’яўлены на венным становішчы. Адступленне рускіх войск у 1915 г. суправаджалася бежанствам. Па прыблізных падліках з тэрыторыі Беларусі выехала і выйшла ў глыб Расіі каля 2 мільёнаў чалавек. У розных гарадах Расіі ствараліся бежанскія камітэты дапамогі ахвярам вайны, будаваліся баракі, харчавальныя пункты, раздаваліся пайкі. Дэмаграфічная сітуцыя ў Беларусі ускладнялася татальнымі мабілізацыямі ў расійскае войска.

Изображение слайда

Слайд 13

Восенню 1915 г. на працы па капанню акопаў, рамонту дарог і мастоў было прыцягнута практычна ўсё працаздольнае насельніцтва прыфрантавых губерняў. У выніку бясконцых рэквізіцый вяскоўцы пазбаўляліся коней, кароў, збожжа, фуражу. Вайсковая адміністрацыя зганяла сялян на памешчыцкія палі як на вайсковую павіннасць. Землеўласнікі нажываліся на ваенных пастаўках і на спекуляцыі прадуктамі харчавання. Гэта абвастрала сацыяльную напружанасць у вёсцы. Сялянскі рух спачатку меў своеасаблівыу форму – гэта былі стыхійныя пагромы памешчыцкіх маенткаў, харчовых магазінаў і лавак, якія суправаджаліся рабаваннем маемасці. Парадак наводзілі карныя атрады і ваенна-палявыя суды.

Изображение слайда

Слайд 14

За кошт вайскоўцаў і бежанцаў колька сць гарадскога насельніцтва павялічвалася ўдвая, а то і болей. Адпаведна гэтаму амаль удвая ўзрастала і квартплата. Чыгунка ледзь спраўлялася з ваеннымі перавозкамі. Забяспячэнне таварамі цывільнага насельніцтва рэгулярна зрывалася. Сярэдняя намінальная зарплата тут была ў 1915 г. ніжэй агульнарасійскага ўзроўню амаль напалову. Былі адменены выхадныя і святочныя дні. Абавязковымі сталі звышурочныя работы.

Изображение слайда

Захопленыя Германіяй беларускія землі дзяліліся паміж вайсковым адміністрацыйным абшарам Обэр Ост ( Літва, Курляндыя і Беластоцка-Гродзенская акруга ) і вайскова-аперацыйнай паласой, якая прылягала да нямецка-расійскіх акопаў.

Изображение слайда

Слайд 16

Дзейнічала жорсткая сістэма розных падаткаў, штрафаў, прымусовых работ, праводзіліся рэквізіцыі – прымусовае адчужэнне маемасці і прадуктаў для забеспячэння нямецкай арміі. Насельніцтва ва ўзросте ад 16 да 60 гадоў плаціла падушны падатак. У Германію вывозілася працаздольнае насельніцтва, а таксама матэрыяльныя каштоўнасці – абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў, сельскагаспдар-чыя прадукты. Рабаваліся багацці Белавежская пушчы. Усялякая палітычная дзейнасць на акупіраваных тэрыторыях была забаронена.

Изображение слайда

Слайд 17

Права на функцыяніраванне атрымалі камітэты дапамогі ахвярам вайны. Яны былі ўпаўнава-жаныя выказваць уладам прапановы ад кожнай нацыі ў сацыяльнай, асветнай і культурнай галінах. Так, з 1915 г. у Вільні пачаў дзейнічаць Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны. Нямецкія ўлады забаранялі навучанне па-руску і ўводзілі ў пачатковых школах абавязковае выкладанне на роднай мове для ўсіх карэнных нацый Обэр Оста, але толькі на аснове лацінскага алфавіта. Вывучэнне нямецкай мовы таксама было абавязковым. Усім нацыянальнасцям Обэр Оста дазвалялася культурная дзейнасць і выданне газет на роднай мове.

Изображение слайда

Последний слайд презентации: Беларусь у гады першай расійскай рэвалюцыі і першай сусветнай вайны

У выніку першай сусветнай вайны палова тэрыторыі Беларусі была акупавана, абвастрыліся ўсе супярэчнасці ў краіне, узнік востры эканамічны і палітычны крызіс. Уладам было цяжка вывесці краіну з тупіка. Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай.

Изображение слайда

Похожие презентации