Первый слайд презентации
Янка Купала 7 ліпеня 1882 (25 чэрвеня па стараму стылю ) — 28 чэрвеня 1942
Слайд 2
Дзяцінства і юнацтва Нарадзіўся 7 ліпеня1882 года (па новым стылі) ў фальварку Вязынка пад Мінскам (цяпер у Маладзечанскі м раёне Мінскай вобласці). Бацькі — Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна Валасевіч — належалі да дробнай збяднелай шляхты, арандавалі зямлю ў памешчыцкіх фальварках. Пры хрышчэнні ў Радашковіцкім касцёле Івана Луцэвіча запісалі дваранінам, але пазней паводле афіцыйных дакумантаў ён належаў да мяшчан. Ў 1870-х гг. Луцэвічы былі выселены з засценка Пяскі (называўся таксама Лазараўшчына, Луцэвічы - цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці), дзе род жыў з XVII ст. З дзяцінства будучага паэта цікавіў беларускі фальклор. Даволі рана ён навучыўся чытаць, імкнуўся да ведаў. Але бацькі не мелі сродкаў, каб даць сыну сістэматычную і дастаткова поўную адукацыю. Шмат што хлопчык спасцігаў шляхам актыўна й самаадукацыі. З 1888 па 1890 г. вучыўся ў вандроўных настаўнікаў, займаўся ў Сенніцкім Народным Вучылішчы, у прыватнай падрыхтоўчай школе ў М і нску. Толькі ў 16-гадовым узросце змог скончыць поўны курс ( д ва кл а сы за адзін год) Б е лару с кага Народнага Вучылішча. З 1895 да 1904 г. сям'я жыла ў засценку Селішча (цяпер у Лагойскім раёне Мінскай вобласці). Вялікі ўплыў на фарміраванне светапогляду маладога беларуса мела знаёмства з ўладальнікам суседняга маёнтка З. Чаховічам, які удзельчаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Каліноўскага. Ясь карыстаўся яго багатай бібліятэкай, дзе была і нелегальная літаратура, пераважна пра паўстанне 1863 г. Хата, у якой нарадзіўся Янка Купала
Слайд 3
Пасля смерці бацькі ў 1902 г. Ясю, каб пракарміць сям'ю, давялося на працягу шасці гадоў (1902-1908 гг.) не толькі працаваць на сваёй гаспадарцы, але таксама шукаць працу ў іншых месцах. Ён быў хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку, чорнарабочым, тры гады працаваў памочнікам вінакура на броварах. Да гэтага перыяду адносяцца першыя літаратурныя спробы. У перыяд працы малодшым прыказчыкам. 1904. Паэт-пачатковец шмат чытаў. Першыя вершы былі напісаны па-польску ў 1902 г. Але ў хуткім часе паэт усвядоміў, што толькі родная беларуская мова - тая стыхія, праз якую ён можа выказаць у поўным аб'ёме свае думкі і памкненні. Дапамагло гэта асэнсаваць і знаёмства з кнігамі беларускіх літаратараў XIX ст. Ф. Багушэвіча і В. Дуніна-Марцінкевіча. Найбольш ранні з вядомых твораў маладога паэта Луцэвіча, напісаных па-беларуску - верш “ Мая доля ”.
Слайд 4
15 мая 1905 г. у мінскай газеце "Северо-западный край" быў надрукаваны верш " Мужык " - першы апублікаваны твор паэта на беларускай мове. З гэтага ж часу замест афіцыйнага імя - Іван Луцэвіч - літаратар пачаў ужываць псеўданім Янка Купала. Выбар такога літаратурнага імя звязаны з беларускім народным святам Купалля, пошукам чароўнай кветкі шчасця, што для паэта стала ўвасабленнем пошуку лепшай долі для народа, памкнення да светлай будучыні Беларусі. 11 мая 1907 г. у газеце "Наша ніва " быў змешчаны верш " Касцу ", які стаў першым выступленнем Купалы ў беларускамоўным друку. Пасля гэтага Купала ў " Нашай У пачатку 1908 г. у Санкт-Пецярбурзе выйшаў першы зборнік Янкі Купалы - "Жалейка", дзе былі надрукаваныя вершы 1905-1907 гг. і паэма " Адплата кахання ".У зборніку ўпершыню апублікаваны знакаміты верш "А хто там ідзе ?", які адыграў значную ролю ў станаўленні беларускай нацыі, на доўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам. "Жалейка" двойчы канфіскоўвалася расійскімі ўладамі. З нагоды выхаду зборніка беларускі публіцыст і літаратурны крытык У. Самойла пісаў пра яго аўтара : " Сонца жывой, сапраўднай паэзіі заглянула ў ваконца цёмнай, беднай, але вялікай хаты беларускага народа! Няхай ён будзе для беларусаў тым, чым быў Шаўчэнка для Украіны !.." ніве " друкаваўся рэгулярна. Купала - паэт-рамантык. У гэтыя гады створаны паэмы " Зімою ", " Нікому ", "Калека", " Адплата кахання "
Слайд 5
У 1908-1909 гг. Янка Купала жыў у Вільні, працаваў у рэдакцыі газеты "Наша ніва " і адначасова бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы. У гэты час ім былі напісаныя паэмы "У Піліпаўку " і "За што ?". У 1909-1913 гг. Я. Купала займаўся на агульнаадукацыйных курсах А. Чарняева ў Санкт-Пецярбурзе, якія паводле слоў паэта, далі яму " вельмі многа... сістэматызавалі хаатычныя веды", там ён вывучаў тэорыю і гісторыю літаратуры. Купала пазнаёміўся з прадстаўнікамі перадавой рускай інтэлігенцыі, рэвалюцыйна настроенай моладдзю, удзельнічаў у паседжаннях Беларускага навукова-літаратурнага гуртка - культурна-асветнай арганізацыі студэнтаў-беларусаў Санкт-Пецярбургскага унівэрсітэта. Летам 1912 г. адбылася сустрэча дзвух вялікіх беларусаў : Янкі Купалы і Якуба Коласа. Дагэтуль яны асабіста знаёмыя не былі, хоць добра ведалі адзін аднаго па літаратурных творах. Знаёмства з часам перарасло ў сяброўства двух вялікіх майстроў слова. Восенню 1910 г. выйшаў з друку другі Купалаў зборнік - "Гусляр". У 1913 г. быў выдадзены трэйці паэтычны зборнік "Шляхам жыцця ". Пачаў працаваць Я. Купала і ў галіне драматургіі. Ужо першыя яго вопыты ў гэтым накірунку былі вельмі паспяховымі і сталі падмуркам беларускай нацыянальнай камедыі і драмы. У 1910-1913 гг. былі створаны паэмы "На Куццю ", "На Дзяды ", "Яна і я", рамантычныя паэмы на фальклорнай аснове "Курган", " Бандароўна ", " Магіла льва", драматычныя паэмы "Сон на кургане", "На папасе ", дзе Купала выявіў сябе буйнейшым прадстаўніком нацыянальнага рамантызму. Ва ўсіх гэтых творах - глыбокі філасофскі роздум пра мінулае і будучыню роднага краю.
Слайд 6
Да 1913 г. ён пераклаў на беларускую мову з рускай асобныя творы І. Крылова, А. Кальцова, М. Някрасава, з украінскай - Т. Шаўчэнкі, з польскай - А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі, частку тэкстаў ў п'есах В. Дуніна-Марцінкевіча " Сялянка " і "Залёты". З кастрычніка 1913 да жніўня 1915 г. Я. Купала зноў у Вільні, працуе ў " Беларускім выдавецкім таварыстве ", у газеце "Наша ніва ".З удзелам Купалы арганізоўваліся літаратурныя вечары, сустрэчы з рускімі і польскімі пісьменнікамі. У гэты ж перыяд з'яўляюцца шэдэўры любоўнай лірыкі Купалы, цыкл антываенных вершаў " Песні вайны ". З верасня 1915 г. знаходзіўся ў Маскве, займаўся ў народным універсітэце А. Шаняўскага на гісторыка-філасофскім факультэце. У студзені 1916 г. узяў шлюб з Уладзіславай Станкевіч. У хуткім часе быў прызваны ў расійскую армію. Служыў у Мінску, Полацку, Смаленску старшым рабочым у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін. Увесь 1918 г. Купала пражыў у Смаленску Летам 1915 г. у сувязі з набліжэннем нямецкіх войскаў перастала выходзіць "Наша ніва ", і Купала выехаў з Вільні. З ліпеня працаваў агентам аддзела забеспечання харчовага камітэта Заходняй вобласці, ездзіў па губернях. Восенню 1918 г. падаў заяву з просьбай залічыць яго слухачом факультэта гісторыі мастацтваў Смаленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута. Абставіны жыцця, ваенныя падзеі не спрыялі творчасці. З сярэдзіны 1915 г. на працягу больш як трох гадоў Купала як паэт нічога не пісаў.
Слайд 7
У 1919-1920 гг. шмат выступаў як публіцыст. У той час Купала напісаў шэраг вершаў, пераклаў на беларускую мову "Слова аб палку Ігаравым ". З 1921 да 1930 г. Я. Купала актыўна ўдзельнічаў у літаратурна-грамадскім і культурна-мастацкім жыцці, у тым ліку ў стварэнні Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсітэта, нацыянальнага тэатра, рэспубліканскіх выдавецтваў, уваходзіў у склад камісіі па стварэнні Інстытута Беларускай Культуры. Абраны правадзейным членам інстытута, рэарганізаванага ў кастрычніку 1928 г. у Акадэмію Навук Беларусі, узначальваў літаратурна-мастацкую секцыю Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыята асветы. У 1924-1925 гг. працаваў тэхнічным рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавенстве. У 1922 г. быў выдадзены зборнік " Спадчына ", у які ўвайшлі вершы, напісаныя ў кастрычніку - снежні 1918 г. У 1925 г. выйшаў зборнік " Безназоўнае ", складзены пераважна з вершаў 1919-1924 гг. У 1925 годзе паэт атрымлівае тытул Народнага паэта БССР. У канцы кастрычніка 1918 г. пасля доўгага творчага маўчання Купала напісаў вершы "Для Бацькаўшчыны ", "У дарозе ", "Песня", " Свайму народу" і "На сход!". Са студзеня 1919 г. Я. Купала пастаянна жыў у Мінску. Працаваў бібліятэкарам ва ўстанове Народнага камісарыята асветы. У Мінску знаходзіўся і падчас польскай акупацыі,у пачатку 1920 г. перанёс цяжкую хваробу. З прыходам "красной армии" працаваў рэдактарам розных беларускіх выданняў, намеснікам загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Народнага камісарыята асветы, у рэдакцыі часопіса "Вольны сцяг ".
Слайд 8
У наступны перыяд Купала выбіраўся членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Мінскага гарсавета, быў членам рэдакцыйнай камісіі па падрыхтоўцы тэксту Канстытуцыі БССР, удзельнічаў у розных камітэтах і камісіях па ўшанаванні памяці і правядзенні юбілеяў класікаў рускай і нацыянальных літаратур, з'яўляўся дэлегатам літаратурных форумаў і з'ездаў, выступаў на шматлікіх літаратурных нарадах. У траўні 1934 г. прыняты ў члены Саюза савецкіх пісьменнікаў. Стваралася ўражанне, нібыта Купала сапраўды прымае паўнавартасны ўдзел у грамадскім жыцці. Аднак з боку ўлады гэта было толькі прыкрыццём палітыкі духоўнага тэрору, якую праводзіў у адносінах да яго сталінскі рэжым. У 1930 г. выдадзены зборнік вершаў Я. Купалы " Адцвітанне ", у які галоўным чынам увайшлі творы, напісаныя да 1915 г. і ў 1918-1919 гг. У трагікамэдыі " Тутэйшыя ", напісанай у 1922 г., прагучала ідэя нацыянальнай незалежнасці Беларусі як ад Захаду, так і ад Усходу, у вострай сатырычнай форме выкрываліся прыстасаванства і нацыянальны нігілізм. З другой паловы 1920-х гг. бальшавікі пачалі адкрыта абвінавачваць Купалу ў " нацдэмаўшчыне ". Родных паэта " раскулачылі ", ледзь не выслалі на Поўнач. Летам таго ж года Купалу выклікалі ў ГПУ, каб " дапытаць " па сфабрыкаванай справе " Саюза вызвалення Беларусі ", прыпісаць яму кіраўніцтва гэтай міфічнай арганізацыяй. У лістападзе ізноў яго выклікалі ў ГПУ, даваць " показанія ". Паводзіў ён сябе падчас допытаў мужна і высакародна, адхіляў усе " абвінавачанні " на адрас сябе і іншых. Праследаванне рэпрэсіўнымі органамі і цяжкі псіхалагічны стан прывялі да таго, што 20 лістапада 1930 г. Я. Купала спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. У снежні 1930 г. у газеце " Звязда " быў апублікаваны так званы " пакаянны " ліст Я. Купалы, у якім паэт " прызнаваўся " ў " памылках " і " шкодных поглядах ", абяцаў " аддаць усе свае сілы сацыялістычнаму будаўніцтву " і г.д.
Слайд 9
У той час літаратурная актыўнасць Купалы рэзка зменшылася. Ажывілася яна толькі ў сярэдзіне 1930-х гг.Мастацкая ж вартасць паэм "Над ракою Арэсай " (1933 г.) і " Барысаў " (1934 г.), напісаных у рэчышчы " сацыялістычнага рэалізму ", не адпавядала творчым магчымасцям паэта. У 1936 г. выдадзены зборнік вершаў і паэм "Песня будаўніцтву ". У 1937 г. выйшаў зборнік " Беларусі ардэнаноснай ". Акрамя таго, у 1930-ыя гг. Купала пераклаў на беларускую мову паэму "Медны коннік " А. Пушкіна, паэмы і вершы Т. Шаўчэнкі. У 1937 г. Я. Купала зноў аказаўся ў спісе чарговых ахвяраў рэпрэсій, аднак, хоць мясцовыя рэпрэсіўныя органы і звярталіся да вышэйшага кіраўніцтва па дазвол на яго арышт, такой санкцыі не атрымалі. У 1941 г. выйшаў зборнік "Ад сэрца ", куды ўвайшлі паэма "Тарасова доля" - паэтызацыя жыццёвага лёсу ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі і вершы, напісаныя ў 1937-1939 гг., якія ўслаўлялі савецкую рэчаіснасць. У час нямецка-савецкай вайны паэт жыў у Маскве, потым у пасёлку Пячышчы каля Казані. Купала быў членам прэзідыума Усеславянскага Антыфашысцкага Камітэта, удзельнічаў у грамадскіх мерапрыемствах, прысведчаных барацьбе з захопнікамі. У чэрвені 1942 г. Я. Купала прыехаў у Маскву для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды яго 60-годдзя. 28 чэрвеня Янка Купала трагічна загінуў ( упаў у леснічны пралёт з 10-га паверха ) у гасцініцы " Масква " пры нявысветленых абставінах. У 1962 г. урна з прахам паэта перавезена ў Мінск і пахавана на Вайсковых Могілках,побач з магілай Якуба Коласа. Тамсама знаходзіцца і магіла маці паэта Бянігны Іванаўны, якая памерла ў акупаваным Мінску, перажыўшы сына на два дні.
Слайд 10
Дзейнасць Янкі Купалы, яго роля і значэнне ў нацыянальным духоўным Адраджэнні беларусаў высока ацэнена нашчадкамі. Працуюць Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску і чатыры яго філіялы : " Акопы " ў Лагойскім раёне, " Яхімоўшчына " ў Маладзечанскім раёне, Купалаўскія мэмарыяльныя запаведнікі " Вязынка " ў Маладзечанскім раёне ( дзе штогод праводзяцца купалаўскія святы паэзіі ) і " Ляўкі " ў Аршанскім раёне. Творы Янкі Купалы сталі крыніцай натхнення многіх кампазытараў. М. Чуркіным створана опера " Раскіданае гняздо ". Па матывах паэмы " Магіла льва" напісаў оперу " Машэка " Р. Пукст, а Я. Глебаў - сімфанічную " Паэму-легенду ". Ён жа на сюжэты "Кургана" і " Магілы льва" стварыў балеты " Выбранніца " і "Курган". І. Лучанок напісаў паэму-легенду "Гусляр" паводле Купалавага "Кургана", Г. Гарэлава - сімфанічную паэму " Бандароўна ", Ю. Семяняка - музычную камедыю " Паўлінка ". А. Мдзівані стварыў цыкл хораў, Л. Шлег - харавую паэму " Вяснянка " паводле паэмы "Яна і я". Оперу-прытчу "Песня пра долю" У. Мулявіна на словы Купалы выконваў ансамбль " Песняры ". Драматургічныя творы Янкі Купалы ставіліся ў шматлікіх тэатрах. Яго п'есы " Паўлінка ", " Раскіданае гняздо ", паэма " Магіла льва" экранізаваны. Творы беларускага песняра перакладзены амаль на 100 замежных моў. Толькі верш "А хто там ідзе ?" перакладзены на 82 мовы народаў свету, у тым ліку на найбольш распаўсюджаныя - англійскую, арабскую, італьянскую, кітайскую, нямецкую, рускую, французскую,японскую і іншыя. У 1996 г. створаны Міжнародны Фонд Янкі Купалы.